MGL Inc Vilano STI StateEx
IGT Lemberg Group Schwarz
ReportDown411 Uzbek Inc Cadence
Freight Union
Irina Dovbenko YLM Sungor GoldenWay Max Carriers Stellar Cargo RT Group Cargoboss Taurus Cleaning Co CB Freight Advertise Here ITL-GTS Pava Logistics Реклама
Список форумовМинчане
У Беларусі абрынуліся прыбыткі
Пн, Июн 20, 2022 10:58am [Аноним] - 646 d back

Дзяржава будзе падтрымліваць дзяржпрадпрыемствы да апошняга, нягледзячы на страты і зніжэнне прыбытку. Напрыклад, на МТЗ у першым квартале чысты прыбытак скараціўся ў 101 раз. МАПІД сышоў у страту, хоць у першым квартале 2021 года быў у плюсе. Аднак уладам патрэбная фармальная занятасць.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, колькі так удасца працягнуць і да чаго рыхтавацца беларусам.

"Галодных бунтаў не будзе"
Некаторыя дзяржпрадпрыемствы заўсёды былі на мяжы стратнасці, адзначае старшы навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў) Леў Львоўскі. Пры гэтым у першыя месяцы пасля вайны ў іх яшчэ былі фінансавыя магчымасці і запасы камплектавальнікаў, а частка санкцый у дачыненні да Беларусі ўступіла ў сілу толькі 4 чэрвеня.

— Пакуль усе праблемы кропкавага характару, але, безумоўна, гэта будзе разрастацца. Прычым мы бачым рост крэдытавання прадпрыемстваў [на 13,5% па рублёвых крэдытах у студзені-красавіку. — Еўрарадыё]. Пачынаючы з красавіка разгортваецца эмісія грошай для падтрымкі прадпрыемстваў.

Часцей за ўсё дзяржапрадпрыемствы бяруць крэдыты на невытворчыя патрэбы, напрыклад на выплату заробкаў або пагашэнне старых даўгоў, адзначае эксперт.

— Мэта — пратрымаць гэтыя прадпрыемствы даўжэй. Крэдыты не даюцца з разлікам на тое, што прадпрыемствы будуць звышпрыбытковымі.

Іх будуць падтрымліваць і далей. Тым больш калі кішэнь Нацбанка заўсёды пад рукой, адзначае навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль.

— Гэта будзе ўплываць на інфляцыю вытворцаў, але пакуль яна не становіцца інфляцыяй спажывецкай, рэжым на гэта глядзіць спакойна. Пакуль насельніцтва не ўбачыць росту кошту свайго спажывецкага кошыка, галодных бунтаў не будзе. Тым больш рэпрэсіўны апарат працуе.

Усплёску звальненняў не будзе
Дзякуючы такой падтрымцы відавочнага беспрацоўя не будзе, лічаць эксперты. Бо для гэтага ў Беларусі і працуюць некаторыя дзяржпрадпрыемствы — чымсьці заняць людзей.

— У Беларусі няма нармальнай дапамогі па беспрацоўі, але ёсць пакаранне за "дармаедства". І людзі згаджаюцца, каб ім плацілі ў два разы менш. Будзе рост прыхаванага беспрацоўя, калі будуць скарачаць заробкі, адпраўляць на няпоўны тыдзень. Гэта ўжо пачало адбывацца, — кажа Леў Львоўскі.

— Беларускі рэжым ніколі не лічыў прыбыткаў, таму што ён грунтуецца на ідэалогіі планавай сістэмы. Як і ў савецкія часы, яны лічаць "галовы", якія працуюць на прадпрыемствах, і валавы збыт. Заўсёды можна растлумачыць гэта тым, што прадпрыемства пад санкцыямі, — дадае Алег Мазоль.

Стратэгія ўладаў — кароткатэрміновая тактыка

Пры гэтым стане прадпрыемстваў крэдыты не асабліва дапамогуць ва ўмовах санкцый, калі проста не будзе камплектавальнікаў.

— Можна фінансаваць лішнюю занятасць, даваць гарантаваныя дзяржавай крэдыты, а потым іх спісваць. Але калі МТЗ не зможа купіць камплектацыю ні за якія грошы, будзе спыняцца вытворчасць. Але, мабыць, будуць дапамагаць кітайскія пастаўшчыкі камплектавальнікаў, — лічыць Алег Мазоль.

Хутчэй за ўсё, кітайскія кампаніі будуць падымаць цэны з улікам рызыкі. Значыць, тыя ж трактары ад МТЗ стануць даражэйшымі.

— Яны будуць даражэйшыя і горшыя па якасці. Куды такі тавар будуць прадаваць — пытанне адкрытае. У Расіі свае вытворцы, а тым больш у Кітаі, — працягвае Алег Мазоль.

Пакуль улады разлічваюць на пераразмеркаванне грошай падаткаплатнікаў у неэфектыўныя сектары, каб неяк працягнуць. Як доўга гэта зможа працягвацца, залежыць шмат у чым ад Расіі і ад таго, наколькі прадпрыемствы прыстасуюцца да санкцый.

— Стратэгія ўладаў заключаецца ў тым, што стратэгіі няма, а ёсць кароткатэрміновая тактыка. Яны глядзяць на тое, як будуць справы ў найбліжэйшы месяц. Паводле красавіцкіх дадзеных, падала амаль усё. Калі ўсё будзе працягвацца як у красавіку, то ўжо не будзе адкуль пераразмяркоўваць, — кажа Леў Львоўскі. — Пытанне, якія захады будзе рабіць урад. Калі яны будуць займацца толькі пераразмеркаваннем, гэта нават нармальная мера ва ўмовах такога эканамічнага крызісу. Калі яны захочуць сабраць шмат грошай, каб запусціць новы інвестыцыйны цыкл, то ўсё будзе горш. Грошай на пераразмеркаванне ужо будзе менш.

Праблемы з усіх бакоў

Бяда беларусаў не ў праблемах асобных прадпрыемстваў, падкрэслівае Леў Львоўскі. Рэч у тым, што праблемы па ўсіх франтах.

— У вас лёгка могуць пачацца праблемы са зберажэннямі, таму што ваш банк будзе пакутаваць ад санкцый наўпрост ці апасродкавана. Альбо вам знізяць зарплату, і вы будзеце менш купляць у прыватнага бізнесу. Прыватны бізнес натыкнецца на якія-небудзь санкцыі і гэтак далей.

Калі раней для часткі быў выхад — сысці ў IT, то гэтай перспектывы таксама няма. Наша адзіная паспяховая галіна часткова сыходзіць з краіны, часткова замарожвае найманне. І галоўная праблема — незразумела, калі ўсё гэта скончыцца, таму што ніхто не спрабуе вырашаць корань праблем.

Улады не аслабляюць прэсінг унутры краіны і па-ранейшаму падтрымліваюць Расію. Таму няма прычын лічыць, што нешта зменіцца да лепшага.

Ваше имя: Помнить имя на вашем компьютере
Ваш email: Помнить email на вашем компьютере
Показывать Email (адрес будет показан на странице)
Сообщение:Персональные настройки





Chicago.Ru не несёт ответственности за достоверность размещенной информации
© 2000-2024 Chicago.Ru