IGT SanTrans StateEx
Max Freight Schwarz Vilano
FleetPro Freight Union
Altex Cadence
Maid Green YLM Sungor ASE Max Carriers Taurus JP Logistics Pava Logistics Atom PIC Uzbek Inc Nomad FirstGate Реклама
Список форумовМинчане
Што Ліз Трас казала пра Беларусь
Пн, Сен 5, 2022 10:44pm [Аноним] - 1119 d back

Ліз Трас абраная кіраўніцай Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі і ўзначаліць урад краіны — фармальна гэта ёй павінна прапанаваць зрабіць каралева. Трас вядомая як "ястраб" у знешняй палітыцы — у тым ліку па сваёй жорсткай пазіцыі ў дачыненні да Крамля і неабходнасці і далей падтрымліваць Украіну. Еўрарадыё ўспамінае, што спадарыня Трас казала пра Беларусь.

Пра свабоду і рэпрэсіі
Трас узначаліла МЗС Вялікабрытаніі ў 2021-м, гэта значыць непасрэдна ў пачатак вострага палітычнага крызісу ў Беларусі высокіх пасад яна не займала. Але адразу пасля прызначэння "беларускую праблему" бокам не абыходзіла.

"У адрозненне ад сваіх дэспатычных кіраўнікоў беларусы — сапраўдныя дэмакраты. Зноў і зноў мы бачым, як простыя грамадзяне рызыкуюць усім, каб адстойваць свае правы і падтрымліваць полымя свабоды. Як сказаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец: "Сёння нас закон не абараняе. Сёння мы абараняем закон", — пісала Трас у артыкуле для The Sunday Telegraph 14 лістапада 2021-га.

Ліз Трас — новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
Праз два тыдні Трас падымала тэму Беларусі на сустрэчы з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым і "заклікала міністра Лаўрова выкарыстаць уплыў Расіі, каб заахвоціць рэжым Лукашэнкі ўступіць у перамовы з лідарамі апазіцыі пры пасярэдніцтве АБСЕ".

Тады ж, у снежні 2021-га, Трас сказала:

"Вялікабрытанія верыць у свабоду слова, свабодную прэсу і свабоду асацыяцый. Мы не адвернемся, пакуль прадстаўнікоў апазіцыі, журналістаў і актывістаў працягваюць збіваць, саджаць у турмы і забіваць або прымушаць да выгнання", — заяўляла яна і абяцала прыцягваць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэнні міжнароднага права.

Пра міграцыйны крызіс
Узначаліўшы міністэрства ў разгар міграцыйнага крызісу на межах Беларусі і краін ЕС, Трас выказвалася і па гэтай праблеме.

"У Беларусі гэты старанна спланаваны крызіс ёсць спробай адцягнуць увагу ад пералічэння агідных дзеянняў і парушэнняў правоў чалавека, якія ўжо здзейсніў рэжым", — пісала яна ў тым жа артыкуле для Sunday Telegraph.

Борыс Джонсан можа зрабіцца генеральным сакратаром NATO — The Telegraph
Акрамя таго, Трас заяўляла, што адказнасць за міграцыйны крызіс нясе і Расія, і яна "павінна аказаць ціск на беларускія ўлады, каб яны спынілі крызіс і ўступілі ў дыялог".

Пра саўдзел у вайне
"Рэжым Лукашэнкі актыўна дапамагае і падбухторвае да незаконнага ўварвання Расіі ва Украіну, і яму давядзецца адчуць на сабе эканамічныя наступствы сваёй падтрымкі Пуціна", — напісала ў сацсетках 1 сакавіка Трас.

Так яна анансавала новы пакет санкцый з боку Вялікабрытаніі супраць беларускіх уладаў за ўдзел у вайне. Пазней яны пашыраліся некалькі разоў.
Помнить имя на вашем компьютере
Помнить email на вашем компьютере
Показывать Email (адрес будет показан на странице)




TruckStar Truckers Flow
Chicago.Ru не несёт ответственности за достоверность размещенной информации
© 2000-2025 Chicago.Ru