Каб запісаць дзіцёнка ў школу вам трэба маць пасведчанне аб народзінах, і паперы, якія паказываюць адрас, па якому пражывае дзіцёнак. Прапіскі тут няма, таму яны прымаюць пісьма ад газавай ці электрычнай кампаній. ці ад банка, накіраваныя на ваш адрас у Чыкага. Як прыедзеце, знойдзіце кватэру, зробіце рахункі ў банку, электрычнай і газавай кампаніях. Яны адразу дасылаюць вам якую-небудзь інфармацыю. Гэтыя пісьмы вы нясеце ў школу. Таксама гэтыя пісьмы спатрэбяццца вам каб палучыць вадзіцельскія права (driver's license). Для школы магчыма трэба будзе зрабіць копію грын карты ці папер, па якім знаходзіцеся ў Штатах (але наконт гэтага я не ўпэўнена). Галоўнае, каб было пасведанне аб народзінах. Зрабіце ў Менску пераклад на ангельскую мову. |